Палітычны пераслед у Новалукомлі — затрыманні, звальненні, суткі
На дзяржпрадпрыемствах Новалукомля (Чашніцкі раён Віцебскай вобласці) днямі затрымалі не менш за 10 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”.

Некаторыя з іх ужо асуджаны на адміністрацыйны арышт. Вядома, што 20 сутак арышту атрымаў мясцовы хірург Сяргей Нарэйка.
Ёсць інфармацыя пра „зачыстку” супрацоўнікаў Лукомскай ДРЭС. Шмат іх было звольнена „на ўласнае жаданне”. Як мінімум 7 чалавек былі затрыманыя.