Палітыка Андрэя Дзмітрыева перавялі на Валадарку
Экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Дзмітрыева перавялі ў СІЗА на вул. Валадарскага ў Менску. Паплечнікі ўжо змаглі зрабіць яму перадачу.
-

Фота: ТАСС
Паводле Следчага камітэту, Дзмітрыеў нібыта «браў актыўны ўдзел у вулічных беспарадках, якія праходзілі на тэрыторыі Менску ў жніўні-верасні 2020 году».
Як паведамлялася раней, Андрэя Дзмітрыева затрымалі 11 студзеня, змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна. Падрабязнасці справы супраць яго пакуль не вядомыя. У 2021 годзе Вярхоўны суд пазбавіў рэгістрацыі кампанію «Гавары праўду», створаную пры ўдзеле Дзмітрыева, якая дзейнічала 11 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя