Палітзняволенага анархіста Сяргея Раманава асудзілі за злоснае непадпарадкаванне
Палітзняволенага анархіста Сяргея Раманава асудзілі за „злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі”.

Палітвязень быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года. У снежні наступнага года Менскі абласны суд пакараў яго дваццаццю гадоў калоніі. З канца траўня мінулага года Сяргей адбываў тэрмін у ваўкавыскай калоніі № 11, дзе на яго ўвесь час аказвалі ціск: неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА, а нядаўна на 4 месяцы адправілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).
У чацвер у Ваўкавыску над ім адбыўся суд паводле артыкула — злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Суддзя Мікалай Талашка прызначыў Сяргею 11 месяцаў калоніі. Такім чынам, агульны тэрмін для Раманава склаў 20 гадоў і 11 месяцаў пазбаўлення волі.