Палітзняволенага гарадзенца Андрэя Герасімовіча змясцілі ў ШІЗА
Палітвязня Андрэя Герасімовіча змясцілі ў штрафны ізалятар. Андрэй — жыхар Гародні, студэнт Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Хлопца абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: «гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі» і «групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Герасімовіч прызнаў сабе вінаватым часткова. Летась яму прысудзілі 2,5 гады калоніі і ўзялі пад варту ў зале суда.
Тэрмін Герасімовіч адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Па інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя ўстановы прыкладна з сярэдзіны красавіка змясціла палітвязня ў ШІЗА. Прычыны невядомыя, але рапартаў было складзена шмат.
Герасімовіча могуць утрымліваць там да 100 сутак. Таксама вядома, што ў штрафны ізалятар закінулі шмат вязняў.
Беларускае Радыё Рацыя