Палітзняволенага Рыгора Кастусёва зноў адправілі ў ШІЗА



Пра гэта ў Facebook паведаміў зяць старшыні партыі БНФ Дзмітрый Антончык.

«Рэжым забівае Рыгора Кастусёва. Ужо ў чацвёрты раз адправілі на 10 сутак у ШЫЗА…», — напісаў ён.

Нагадаем, Кастусёва асудзілі да 10 гадоў калоніі. У зняволенні ў Рыгора абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

Падтрымаць палітвязня: ПК № 22, 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Рыгор Андрэевіч Кастусёў.

вясна