Палітзняволенага журналіста Яўгена Меркіса этапавалі ў шклоўскую калонію
Гомельскі краязнаўца і журналіст быў затрыманы 13 верасня 2022 года. Палітвязня абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК).

Справу Меркіса ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў. Адкрытым зрабілі толькі агалошванне выраку. 30 траўня Гомельскі абласны суд прысудзіў Яўгену 4 гады пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Паводле прапагандыстаў, Яўген адпраўляў тэлеграм-каналам звесткі аб перасоўванні вайсковай тэхнікі. Таксама яны паведамляюць, што Меркіс працаваў для тэлеканала Белсат, які ўлады прызналі экстрэмісцкім.
Па інфармацыі БАЖ, 9 верасня Яўгена этапавалі ў папраўчую калонію № 17.
Падтрымаць палітвязня: ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Яўген Аляксандравіч Меркіс.
вясна