Палітзняволенай Паліне Шарэнда-Панасюк не перадалі бандэроль з лекамі
Палітзняволенай Паліне Шарэнда-Панасюк не перадалі медыцынскую бандэроль з лекамі і вітамінамі. Пра гэта ў сацсетках напісаў яе муж Андрэй Шарэнда.

„Амаль тры месяцы абрывістай сувязі пайшло на тое каб, узгадніць з Палінай спіс лекаў і вітамінаў для медычнай бандэролі. Бандэроль была адпраўлена пасля таго, як Паліна напісала заяву да медыка калоніі, і спіс лекаў быў узгоднены імі. Але пасылка вярнулася так і не распакаванай”, — паведаміў муж палітзняволенай.

Па словах мужа, за апошнія 10 месяцаў Паліна правяла 180 сутак у ШІЗА жаночай калоніі №4. „Ён нагадвае, што бліжэйшым часам Паліну Шарэнда-Панасюк этапуюць у ІЧУ Рэчыцы, дзе мусіць адбыцца чарговы суд над ёй.
Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца ў зняволенні з 3 студзеня 2021 года. Асуджана на тры гады зняволення па некалькіх артыкулах.
Беларускае Радыё Рацыя