Палітзняволеная Ксенія Луцкіна будзе падаваць прашэнне пра памілаванне



Палітзняволеная журналістка Ксенія Луцкіна будзе падаваць прашэнне пра памілаванне.

Родныя былой супрацоўніцы Белтэлерадыёкампаніі збіраюць адпаведныя дакументы. Стан яе здароўя не паляпшаецца. У яе пухліна мозгу.

– Мы спрабуем хоць нешта рабіць, бо дачка і так ужо нацярпелася за кратамі. Да таго ж, у яе такая цяжкая хвароба, – тлумачыць “Народнай Волі” бацька Ксеніі.

Луцкіна знаходзіцца за кратамі са снежня 2020 года. У верасні мінулага года яе прыгаварылі да 8 гадоў зняволення – быццам бы за змову з мэтай захопу ўлады. Родныя перадаюць ёй лекі, таксама Ксенія ў чарзе на МРТ. На волі яе чакае сын.