Палітзняволеная Таццяна Звярко выйшла на волю



Таццяна Звярко — жыхарка Ліды, маці ў дэкрэце. Яе асудзілі на 1 год і 6 месяцаў калоніі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Раней Таццяна працавала ў Лідскім райвыканкаме старшым інспектарам аддзела дакументацыйнага забеспячэння. Вядома, што прадстаўнік улады, якога абразіла Таццяна ў сувязі з падзеямі жніўня 2020 года, — гэта намеснік начальніка Лідскага РАУС Дзяніс Жынко, з якім яна была асабіста знаёма.

Таццяну ўзялі пад варту ў зале суда. На момант затрымання яе малодшаму сыну быў 1 год і 8 месяцаў. Учора, 4 студзеня, Таццяна выйшла на волю з гомельскай жаночай калоніі па заканчэнні тэрміну, паведамляюць праваабаронцы.