Палітзняволеную Алену Гнаук выдалілі з судовага пасяджэння



Палітзняволеную Алену Гнаук 18 красавіка  выдалілі з судовага пасяджэння.

Пружанскую актывістку, асуджаную да 3,5 гадоў калоніі, цяпер судзяць  за „злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”.

Нядаўна яе змясцілі ў ПКТ да 24 лютага, а перад гэтым часта адпраўлялі ў ШІЗА. Таксама Алену пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі атаварку. У зняволенні ў жанчыны пагоршылася здароўе.

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля пачаў разгляд справы 11 красавіка на выязным пасяджэнні ў гомельскай калоніі. Справу разглядае суддзя Яраслаў Парэмскі.

Працяг суда адбыўся 18 красавіка. Дапытвалі  сведкаў, якія блыталіся ў адказах, а саму палітзняволеную выдалілі з залі суда. Суд абвесціў перапынак да 28 красавіка.

prisoners.spring96