Палітзняволеную лекарку Таццяну Талочку пачнуць судзіць праз тыдзень



Лекарку Таццяну Талочку пачнуць судзіць праз тыдзень.

Анэстэзіёлаг-рэаніматолаг працавала ў 2ДГКБ у Менску. Яе затрымалі 12 траўня наўпрост на працоўным месцы ў лякарні. 

Вядома, што ў жніўні 20-га года яна выратавала ад пераследу падлетка Цімура Міцкевіча, які пасля збіцця сілавікамі патрапіў у кому. Яна падпісала паперы, што дапытываць яго нельга, але галоўная лекарка не падпісала гэты дакумент.

Цяпер 19-гадовы хлопец ваюе ва Украіне ў Палку «Кастуся Каліноўскага». Супраць Таццяны ўзбудзілі крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту. Суд над ёй адбудзецца 30 верасня ў судзе Кастрычніцкага раёна Менска. Справу будзе разглядаць суддзя Вольга Няборская.

Беларускае Радыё Рацыя