Палітзняволены Павел Вінаградаў схуднеў у турме на 36 кілаграм



Палітзняволены Павел Вінаградаў пахудзеў у турме на 36 кілаграм – паведаміла яго жонка Святлана ў Фейсбуку.

Нядаўна ў Паўла выявілі сухоты. Раней была інфармацыя, што Вінаградава пазбавілі працяглага спаткання за сон удзень – яго прызналі “злосным парушальнікам рэжыму”.

Паўлу прысудзілі на пяць гадоў калоніі па трох артыкулах за адзін пост у Фэйсбуку.