Палітзняволены Зміцер Дашкевіч не выйшаў на волю
Палітзняволены Зміцер Дашкевіч не выйшаў на волю.

На яго завялі новую крымінальную справу за „злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі” (арт. 411 КК). Пра гэта на Фэйсбуку напісала яго жонка Наста Дашкевіч.
Нагадаем, актывіста затрымалі 23 сакавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, а затым перазатрымалі ўжо па крымінальнай справе. Яго разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёна Менска Змітру прызначылі паўтара года калоніі, а Насце — тры гады „хатняй хіміі”.