Памерла Ганна Радзівіл. Ёй было 90 гадоў



Памерла Ганна Радзівіл (з Чартарыйскіх).

Фота: фэйсбук Мацея Радзівіла

Пра смерць сваёй маці ў фэйсбуку паведаміў Мацей Радзівіл, кіраўнік нясвіжскай галіны княскага роду. Ганне Радзівіл было 90 год. Піша „Наша ніва”.

Князь Мацей Радзівіл — прадпрымальнік і грамадскі дзеяч. Апошнім часам перад вайной дапамагаў з аднаўленнем палаца Радзівілаў у Алыцы на Валыні (гэта мястэчка і палац амаль ідэнтычныя з Нясвіжам, але меншыя і занядбаныя). Шмат рабіў таксама для беларускай культуры.

Беларускае Радыё Рацыя