Памерла Марыя Дзямковіч
28 красавіка, на 94-м годзе жыцця, памерла мецэнатка і сапраўдная беларуская патрыётка Марыя Дзямковіч.

Марыя Дзямковіч заваявала славу ў ЗША як цудоўны доктар і грамадская дзяячка. Пра гэта гавораць найперш такія факты, што яна заўважана кіраўніцтвам ЗША.
У архіве спадарыні Дзямковіч шматлікія лісты падзякі ад амбасадараў і міністра замежных справаў Беларусі, Генеральнага сакратара ААН Бутраса Бутраса-Галі. Яна атрымала ўзнагароду Міністэрства аховы здароўя Польшчы і ейнае імя ўключана ў шматлікія біяграфічныя даведнікі ЗША.
Спадарыня Дзямковіч многія гады падтрымлівала газету “Беларус”, а таксама шматлікія дабрачынныя арганізацыі ў ЗША.
Яна будзе пахаваная побач з бацькам у Чыкага.
Беларускае Радыё Рацыя