Памерла стваральніца гарадзенскага хору „Бацькаўшчына” Вера Кунцэвіч

Чарговая сумная вестка. Пасля працяглай хваробы памерла стваральніца і нязменная кіраўнічка гарадзенскага хору „Бацькаўшчына” Вера Кунцэвіч. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў гарадзенскі журналіст Вітаўт Руднік.
Спадарыня Вера была актывісткай беларускага грамадскага руху, выязджала з хорам і выступала па Беларусі і за мяжой, спявала на святах у Гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі, плённа працавала ў культурных праектах Універсітэту Залатога Веку.
Светлая памяць руплівіцы беларускай справы…