Памяці беларускага мастака і грамадскага дзеяча Яўгена Шатохіна
У Пінску жыве памяць пра мастака-патрыёта. У гэты дзень, 25 лютага, 76 гадоў таму нарадзіўся вядомы беларускі графік, грамадскі дзеяч Яўген Шатохін. Ён уваходзіў у кіраўніцтва Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ і Беларускага саюзу мастакоў, амаль дзесяць гадоў прадстаўляў апазіцыю ў Пінскім гарадскім Савеце дэпутатаў, заснаваў у сталіцы Палесся дзіцячую школу выяўленчага мастацтва.

З нагоды ўгодкаў паплечнікі наведалі пінскія могілкі, дзе знайшоў адвечны спачын творца. Па словах сябра, літаратара Паўла Ляхновіча, Шатохін быў вельмі патрабавальным да сваіх аднапартыйцаў:
– Шмат гадоў кіраваў Пінскім аддзяленнем народнага фронту, і кіраўніцтва гэта было даволі такое… Шведская журналістка Марыя Сюберберг неяк пабывала ў яго на чарговым пасяджэнні і ахарактарызавала як аўтарытарны стыль. Гэта ў яго характары – быць жорсткім, абсалютна без усялякай дыпламатыі, заўсёды казаў тое, што думаў. Увогуле чалавек ён быў цікавы.
Творы Яўгена Шатохіна, у якіх адлюстроўваецца прырода роднага краю, ахітэктурна-гістарычныя каштоўнасці, партрэты знакамітых беларусаў, захоўваюцца не толькі ў Беларусі. Іх магчыма знайсці ў музеях і прыватных калекцыях Польшчы, Украіны, Германіі, Францыі, Злучаных Штатаў Амерыкі.
Беларускае Радыё Рацыя