Памяці Паўла «Волата» Суслава
Год таму ў ноч з 15-га на 16-е траўня падчас аперацыі па вызваленні ўкраінскай вёскі ад расейскіх захопнікаў атрымаў смяротнае раненне камандзір роты, ваяр тады яшчэ батальёна Каліноўскага Павел “Волат” Суслаў.

Падчас адмысловай анлайн-сустрэчы Асацыяцыі беларускіх ветэранаў успамінамі пра камандзіра падзяліўся аднапалчанін Паўла «Волата» – Васіль «Пацук» Верамейчык:
– На момант смерці з’яўляўся камандзірам першай роты батальёна імя Кастуся Каліноўскага. Па сваёй значнасці ён з’яўляўся зусім іншай фігурай. Гэта была фігура-глыба, ён з самага пачатку меў аграмадны аўтарытэт на баявых аперацыях, на выездах, у адных пакояў, у машыне па дарозе ў Мікалаеў, у Ірпень.
Я ўбачыў “Волата” ў знакамітай азоўскай школе, чалавек кантралюе сітуацыю, стаў бацькам-камандзірам з першай хвіліны для мяне. “Волат” верыў у магчымасць паходу ў Беларусь, але ён не верыў у яго паспяховасць, што цікава.
Павел «Волат» Суслаў нарадзіўся ў Гомелі ў 1995 годзе. У школе цікавіўся вайсковай гісторыяй, атрымаў патрыятычнае выхаванне. Тэрміновую службу праходзіў у менскай роце выведкі 3-й брыгады спецназа.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Палка Каліноўскага