Памёр акцёр Купалаўскага тэатра Фама Варанецкі



29 лістапада памёр вядомы беларускі акцёр Фама Варанецкі.

Заслужанаму артысту Беларусі было 84 гады.

„Сумная навіна. Пайшоў з жыцця сапраўдны купалавец, наш добры сябар, настаўнік і натхняльнік, акцёр і мастак Фама Варанецкі. Светлая памяць, спачуванні родным і блізкім”, – напісалі Свабодныя Купалаўцы.

Фама Варанецкі нарадзіўся 23 сакавіка 1938 года ў Траскоўшчыне пад Менскам.

Заслужаны артыст Беларусі (1990). Быў акцёрам Коласаўскага тэатра ў Віцебску, акцёрам Купалаўскага з 1971 года. З 1990 г. выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў.