Памёр Алег Алкаеў
Памёр Алег Алкаеў – меркаваны сведка палітычных забойстваў у Беларусі ў 90-я гады.

Яму было 69 гадоў. Па словах блізкіх Алега прычынай смерці стаў тромб.
Алег Алкаеў быў кіраўніком СІЗА №1 на Валадарскага з 1996-га па 2001 год – акурат у гады, калі Лукашэнка пазбаўляўся ад сваіх канкурэнтаў – старшыні Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара, міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі і бізнесмена Анатоля Красоўскага. Пасля звальнення Алег Алкаеў эміграваў у Нямеччыну і распавёў, што палітычныя апаненты Лукашэнкі маглі быць забітыя з пісталета, які знаходзіўся на базе СІЗА і вымаўся акурат у даты знікнення палітыкаў ды журналістаў.
У эміграцыі Алег Алкаеў напісаў кнігу „Расстрэльная каманда”, у якой распавёў пра падзеі таго часу.