Памёр былы кіраўнік БССР Мікалай Слюнькоў
Былы член Палітбюро ЦК КПСС і кіраўнік Беларускай ССР Мікалай Слюнькоў памёр у Менску на 94-м годзе ждыцця.

Паводле адмысловай Камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання па раследаванні дзейнасці службовых і іншых асобаў, датычных да ўтойваньня інфармацыі аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Слюнькоў адыграў ключавую ролю ў тым, што ў першыя дні аварыі на ЧАЭС інфармацыя пра небяспеку радыяцыі не была даведзеная да жыхароў Беларусі.
Пісьменьнік Алесь Адамовіч, які ў першыя ж дні пасля аварыі дамогся прыёму ў Слюнькова і пераконваў яго ў магчымых катастрафічных наступствах аварыі, пазней назваў яго «Чарнобыльскім Пілатам».