Памёр гарадзенскі архіепіскап Арцемій (абноўлена)



Развітанне з архіепіскапам Арцеміем (Кішчанкам) пройдзе з 13:00 23 красавіка па 12:00 24 красавіка ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы Гародні, паведамляе @pozirkonline.

Апоўдні 24 красавіка цела памерлага перавязуць на Чыжоўскія могілкі ў Менску.

У 15:00 пройдзе памінальная літыя, пасля якой архіепіскапа Арцемія, паводле яго завяшчання, пахаваюць побач з магіламі родных.

* * *

Архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, які ў 1996-2021 гадах узначальваў Гарадзенскую епархію, памёр у ноч на 22 красавіка.

Архіепіскапу Арцемію (Кішчанку) было 70 гадоў. 25 красавіка ён мог адсвяткаваць дзень народзінаў. Аднак тыдзень таму стала вядома, што ён цяжка хварэе, вернікі заклікалі маліцца за ягонае здароўе.

У жніўні 2020 года Арцемій быў адзіным з беларускіх праваслаўных іерархаў, хто публічна асудзіў гвалт сілавікоў і падтрымаў пратэстоўцаў, за што быў пазбаўлены ў чэрвені 2021 года пасады Cінодам БПЦ.

Светлая і вечная памяць…

Слухайце архіўную перадачу нашага радыё Бог не ў сіле, а Бог у праўдзе.