Памёр навуковец Анатоль Літвіновіч
Анатолю Літвіновічу быў 71 год. Пра смерць этнографа ў фэйсбуку паведаміў літаратуразнаўца Мікалай Мікуліч. Вядома, што ў Анатоля быў рак лёгкіх.
-

Фота: facebook.com/litv.ant
У 2021 годзе Літвіновіч прайшоў праз Акрэсціна. Навукоўца затрымалі і асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за налепленыя на акно бел-чырвона-белыя сэрцайкі. Пакуль мужчына адбываў арышт, невядомыя выбілі шыбу ў кватэры, дзе жыла сям’я.
У Анатоля Літвіновіча засталося шэсць непаўналетніх дзяцей, яго сям’я патрабуе дапамогі.
Беларускае Радыё Рацыя