Памёр першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук
10 траўня на 89-ым годзе жыцця памёр першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук. Краўчук кіраваў дзяржавай у 1991-1994 гадах. Ён быў адным з падпісантаў Белавежскіх пагадненняў у Віскулях, якія спынілі існаванне Савецкага саюзу.

Пару дзён таму памёр Станіслаў Шушкевіч, фактычна першы кіраўнік Рэспублікі Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя