Памёр тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў



Пайшоў з жыцця тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў. Яму было 39 год.

„Няшчасны выпадак здарыўся… — напісаў пра яго заўчасную смерць кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін. — Разумею, якая гэта вялікая страта для яго сям’і, бацькоў, жонкі Алены і сына Льва…”

Сяргей Будкін дадаў, што тыя, хто хацеў бы дапамагчы сям’і, могуць звяртацца да яго.