Памёр журналіст Канстанцін Скуратовіч



Пра смерць Скуратовіча, былога загадчыка аддзела сацыяльнай палітыкі газеты «Беларусы і рынак», паведаміў ягоны былы рэдакцыйны калега Паўлюк Быкоўскі ў сваім фэйсбуку.

Канстанціну Скуратовічу было 70 гадоў. Ён нарадзіўся ў 1952 годзе. Быў кандыдатам філасофскіх навук.

З 1994 года працаваў у газеце «Беларускі рынак» (пазней «Беларусы і рынак»), пісаў у іншых незалежных выданнях.

Пахаваюць яго ў нядзелю 5 сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя