Пасля 13 сутак арышту на волю выйшаў мастак Андрэй Бусел



На волю выйшаў мастак Андрэй Бусел, які адбываў адміністрацыйны арышт, паведамляюць праваабаронцы „Вясны”. Мужчыну затрымалі 8 верасня, а потым асудзілі на 13 сутак арышту. Прычыны затрымання, а таксама сутнасць абвінавачання не вядомыя.

Андрэй Бусел — вядомы мастак. Ён стварыў такія муралы, як трамвай на сцяне галерэі „Ў”, цягнік метро каля „Пясочніцы”. Таксама ягоныя працы — невялікія люстэркі ў незвычайных рамах, пакінутыя па ўсім Мінску.

Тым часам з’явілася інфармацыя пра затрыманне ў Мінску дырэктара праекта «Нязведаная вузкакалейка» Арцёма Слізкага. Хлопец — аматар чыгуначнага транспарту, займаўся арганізацыяй турыстычных паездак па вузкакалейках і стварэннем адпаведнага музея.