Пасля 15 сутак арышту на волю не выйшаў жыхар Гародні Павел Якубель



Пасля 15 сутак арышту на волю не выйшаў жыхар Гародні Павел Якубель.

Пра гэта паведамляе @Grodno_grab.

Нагадаем, мужчына быў затрыманы 10 сакавіка. На „пакаяльным відэа” ён казаў, што затрыманы за рэгістрацыю ў плане „Перамога” і за тое, што знаходзіцца ў пратэсных чатах у Facebook і Telegram. Пазней з’явілася інфармацыя, што мужчына арыштаваны на 15 сутак.

На відэа Павел таксама расказаў, што яго пляменніца — актывістка Карына Маліноўская. Дзяўчына распавядала, што пасля збіцця сілавікамі ў 2020-ым годзе страціла дзіця. Пазней яна з’ехала за мяжу. Сілавікі пішуць, што там яна „праходзіла падрыхтоўку ў BYPOL”. У лютым затрымалі цётку Карыны — Ірыну Савашынскую.