Пасля васьмі дзён маўчання аднавіў працу сайт „Народнай Волі”

Пасля перапынку ў працы і змены ўласніка абнавіўся сайт былога выдання “Народная Воля” і тэлеграм-канал. Сайт змяніў лагатып, назвы “Народная Воля” на ім больш няма — ёсць дзве літары “НВ”. На сайце пазначана, што ён быў зарэгістраваны ў дзяржаўным рэестры 8 жніўня 2023. Тэлеграм-канал таксама змяніў назву на “НВ-ОНЛАЙН”.
4 жніўня стала вядома, што Іосіф Сярэдзіч пакідае пасаду галоўнага рэдактара “Народнай Волі”. Ён узначальваў выданне амаль 30 гадоў. Сярэдзіч паведаміў, што правы ўласніка сайта ён перадаў іншай асобе, імя яе не называлася.
Рэдакцыя “Народнай Волі” была вымушаная спыніць друк газеты ў лістападзе 2020 года. Газета выдавалася ў PDF-фармаце да пачатку бягучага года. Сёлета ў чэрвені Мінінфарм анулявала пасведчанне аб рэгістрацыі выдання.
Беларускае Радыё Рацыя