„Пастаянныя нервы і псіхалагічны стрэс”
Кожны дзень «хатняй хіміі» – гэта пастаянныя нервы і псіхалагічны стрэс. Праверка днём і ўначы. За пару хвілін у двары дома, каб забраць дзіця – парушэнне рэжыму. Як вынік – пагаршэнне графіка выхаду на вуліцу. Паправіць цяжкую матэрыяльную сітуацыю праз продаж сваіх вырабаў у галерэі майстроў у Менску ў выходныя – забарона. І гэта, калі моцна хварэе дзіця, трэба грошы на лячэнне пры выплаце маральнай страты 3000 рублёў супрацоўніку мясцовай міліцыі Руслану Куцко.

Кажа маці-адзіночка з Івацэвіч Вольга Кронда пасля звароту да начальніка Івацэвіцкага РАУС Вадзіма Пастаялкі:
– Прашу дазволу выехаць на кірмаш, каб прадаць свае працы. Яны пачынаюць, вось вы сваімі паводзінамі… Я кажу, якімі сваімі паводзінамі? Тое, што вы зневажаеце міліцыянтаў, як вы сябе паводзіце…Як я сябе паводжу? Зняважыла, я не шкадую, што гэта зрабіла. Вось вас пакаралі, а вы далей спрабуеце агрызацца. Я маю права, як любы чалавек, выказаць сваё меркаванне. Проста дайце дазвол выехаць на кірмаш. Ён кінуў трубку.
Паводле Вольгі Кронды, у яе ні за што забяруць 6 гадоў жыцця. Паўгода ішло следства, прысуд 3,5 гады «дамашняй хіміі», 2 гады абмежавання пасля заканчэння тэрміну ў рамках крымінальнай справы.
Асуджана Вольга за эмодзі і слова «абас…ся» пад здымкам Куцко ў інтэрнэце. Віну жанчына не прызнала.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя