Пасяджэнне па справе „пра захоп улады” часова зрабілі закрытым
Пасяджэнне па справе „пра захоп улады” часова зрабілі закрытым, пішуць праўладныя СМІ.

Суд вырашыў выдаліць слухачоў з працэсу падчас паказанняў Аляксандра Жураўскага.
Як вынікае з матэрыялаў справы, менавіта ён быў укаранёны ў групу „зімоўшчыкаў”. Спачатку справа слухалася ў закрытым рэжыме, потым яе працягнулі ў адкрытым і запусцілі прапагандысцкія СМІ.
Гэта тая самая справа, пра якую Лукашэнка казаў што для яго сына „змоўшчыкі падрыхтавалі склеп у Гомельскай вобласці”.