Паўла Белавуса пераводзяць у шклоўскую калонію №17
Паўла Белавуса пераводзяць у папраўчую калонію №17 у Шклове. Пра гэта паведаміла ягоная жонка. Паводле яе слоў, Белавус гаворыць, што ўспрымае перавод як падарожжа, але фармат іншы.

Заснавальнік Symbal.by будзе адбываць тэрмін у шклоўскай калоніі. У траўні гэтага года яго прыгаварылі да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама яму прызначылі штраф у 500 БВ і прымянілі спецканфіскацыі.
Белавус абвінавачваўся ў здрадзе дзяржаве, арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, закліках да санкцый, кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем.
Ён прызнаны палітвязнем.