Паўлюк Быкоўскі: Людзям небяспечна будзе карыстацца паслугамі гэтай камісіі
І нават акт гуманізму. Так дзяржаўная прапаганда імкнецца прадставіць працу камісіі па вяртанні з палітычнай эміграцыі. І ўлады распачалі своеасаблівую кампанію з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу. Незалежныя СМІ паведамляюць, як па месца жыхарства беларусаў, якія выехалі – прыходзілі прадстаўнікі мясцовай вертыкалі нібы ад імя гэтай камісіі.

Яны просяць перадаць родным, што тыя могуць вяртацца і, маўляў, не панясуць адказнасці за ўдзел у пратэстах 2020. Такія паводзіны ўладаў каментуе палітычны аналітык Паўлюк Быкоўскі:
– Тое, што ходзяць, гэта значыць, што ёсць заданне вярнуць людзей. Можа быць масава вярнуць, можа быць нешта іншае, але ёсць такая кампанія. Стварэнне камісіі выглядае на падобную дзейнасць. Пры гэтым рыторыка, якую мы чуем з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі паказвае, што людзям небяспечна будзе карыстацца паслугамі гэтай камісіі, бо іх прыцягнуць да адказнасці.
Нагадаем, у Беларусі створана камісія, якая будзе разглядаць заявы тых, хто ўчыніў правапарушэнні ў Беларусі, пачынаючы з 1 студзеня 2020 года, зараз знаходзіцца за мяжой, але вельмі жадае вярнуцца на радзіму. Кожны выпадак будзе разглядацца індывідуальна.
Беларускае Радыё Рацыя