Паведамляецца пра масавыя арышты ў Браслаўскім раёне
Паведамляецца пра масавыя арышты ў Браслаўскім раёне некалькі дзён таму.

Паводле актывіста з Глыбокага Кастуся Шыталя, забралі, сярод іншых, сям’ю фермераў Уладзілава і Юлію Каралёў, а таксама Алёну Селях. Пазней жанчын адпусцілі. Лёс іншых затрыманых пакуль невядомы.