Павел Мацукевіч: Нобелеўскі камітэт паступіў дастаткова разумна



Сёлетнія лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру 2022 года адразу пасля абвяшчэння абурылі ўкраінцаў.

Рашэнне Нобелеўскага камітэту падтрымаў часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі, а зараз старэйшы даследчык Цэнтра новых ідэй, Павел Мацукевіч:

– Нобелеўскі камітэт паступіў у гэтым годзе дадаткова разумна. Спрачацца няма сэнсу пакуль ідзе вайна і лятуць ракеты. Сёння ход у будучыню і адначасова ў цяперашняе. Падтрымка сіл у нашых краінах, якія спрабуюць супраціўляцца гвалту, рэжыму, асабліва гэта датычыць Беларусі. Знайшлі выдатную персону – Бяляцкага, якая ўвасабляе ўсю краіну, якая змагаецца. Алесь Бяляцкі не выпадковы чалавек і заслугоўвае гэтай прэміі. За ім стаіць краіна, якая змагаецца за правы чалавека, за свабоду, за дэмакратыю.

Алесь Бяляцкі — адзіны беларус, які некалькі разоў быў за крок ад атрымання Нобелеўскай прэміі міру. У 2022 годзе ён нарэшце атрымаў узнагароду за непахіснасць у барацьбе за правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі, нягледзячы на велізарны ціск з боку ўладаў.

Беларускае Радыё Рацыя