Павел Сапелка: Колькасць палітвязняў увесь час расце
У Беларусі больш за 1300 палітвязняў. Гэта лічба фактычна не змяняецца за апошнія месяцы.

Уся справа ў тым, што адныя выходзяць на волю ў сувязі з адбытым тэрмінам пакарання, іншыя – толькі прызнаюцца палітвязнямі, распавёў юрыст праваабарончага цэнтру „Вясна” Павел Сапелка:
– Колькасць палітвязняў увесь час расце. Ёсць сталы рост канчатковай колькасці палітвязняў. Пры гэтым за жнівень палітвязнямі было прызнана здаецца каля 90 чалавек. На гэтую колькасць не вырасла агульная колькасць палітвязняў, бо многія людзі былі ў той жа час вызваленыя.
Як адзначыў Павал Сапелка, асноўная інфармацыя да праваабаронцаў у адносінах да ўмоваў утрымання за кратамі трапляе да праваабаронцаў ад тых, хто выходзіць на волю. А такіх людзей з кожным разам усё больш, таму і расце колькасць фактаў зафіксаваных парушэнняў.
Беларускае Радыё Рацыя