Павел Сапелка: Адны выходзяць на волю, на іншых пачынаюць палітычна матываваныя справы
1333 – столькі палітвязняў у Беларусі па стане на 4 кастрычніка. Лічба застаецца прыкладна на тым самым роўні некалькі месяцаў. Адны выходзяць на волю, на іншых заводзяць крымінальныя палітычна матываваныя справы, — адзначыў юрыст праваабарончага цэнтру „Вясна” Павел Сапелка:
– Нейкіх новых адметных тэндэнцый няма. У асноўным людзі па-ранейшаму пераследуюцца за ўдзел у пратэстных супольнасцях, за абразу супрацоўнікаў унутраных спраў і другіх прадстаўнікоў улады, за абразу Лукашэнкі.

Фактычная лічба палітвязняў у Беларусі можа апынуцца значна вышэй агучанай.
Беларускае Радыё Рацыя