Павел Севярынец адзначае дзень народзінаў — дзявяты раз за кратамі
Павел Севярынец — пісьменнік, палітык і сузаснавальнік партыі „Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, адзначае сёння, 30 снежня, 46-ы дзень народзінаў. І чарговы раз — за кратамі – піша “Новы Час”.

Апошні раз Паўла затрымалі супрацоўнікі міліцыі 7 чэрвеня 2020 года. Пасля гэтага яго некалькі разоў садзілі на суткі, але з ізалятара Павел так і не выйшаў, бо апынуўся падазраваным па крымінальнай справе – падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках. Суд адбыўся амаль праз год — 25 траўня 2021 у Магілёве, дзе Паўла асудзілі на 7 гадоў калоніі строгага рэжыму. Тэрмін ён адбывае ў папраўчай калоніі №17.
Беларускае Радыё Рацыя