Павел Севярынец знайшоўся ў турме ў Гародні
Павел Севярынец „знайшоўся” ў гарадзенскай турме.

Пра гэта ў Фэйсбуку напісала яго жонка Вольга. “Нічога не ведаем пра тое, як прайшоў этап ад Шклова і як сам Паша, але ён жывы, гэта галоўнае. Вялікі дзякуй тым, хто гэтыя дні перажываў разам з намі і маліўся. Лісты не ад родных, хутчэй за ўсё, даходзіць не будуць”, — паведаміла жонка палітвязня.
Павел Севярынец быў затрыманы яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. У траўні 2021-га яго асудзілі на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, абвінаваціўшы ў „падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”.
Севярынец адбываў тэрмін у шклоўскай калоніі. 21 чэрвеня там над ім адбыўся суд, які перавёў палітвязня на тры гады на турэмны рэжым. Пасля гэтага родныя страцілі на некаторы час сувязь з Паўлам.
Беларускае Радыё Рацыя