Павел Вінаградаў вылечыўся ад сухотаў. Яго вярнулі ў звычайную калонію ў Ваўкавыску
Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Святлана:
„Дарагі Фэйсбук, Павел Вінаградаў вылечыўся ад туберкулёзу і паехаў назад у ВК-11”.

Нагадаем, напрыканцы ліпеня блогера і актывіста, асуджанага да 5 гадоў калоніі, перавялі ў аршанскую калонію, вядомую тым, што там утрымліваюцца і лечацца асуджаныя, хворыя на актыўную форму сухотаў. Але па прыбыцці яго закінулі ў ШІЗА на месяц, а потым на шэсць месяцаў перавялі ў «спецыяльную палату» — «памяшканне камернага тыпу» для хворых на сухоты.
Падтрымаць Паўла: ПК № 11. 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Павел Юр’евіч Вінаградаў