Скончыла самагубствам першы сакратар Зэльвенскага БРСМ
Летась 22-гадовую Вераніку Палубок віншавалі з пасадаю першага сакратара Зэльвенскага БРСМ.

А на днях яе знайшлі павешанай у лесе. Бацьку дзяўчына пакінула запіску, каб нікога не вінавацілі. Але на думку землякоў і калег, прычынай суіцыду стала тое, што дзяўчыну раённае начальства дапякала на працы. Яна хацела звольніцца, але ёй не давалі. Таму дзяўчына здзейсніла суіцыд.
Родам Вераніка Палубок была з Мастоўскага раёна. Скончыла школу на выдатна, а таксама Ваўкавыскі педкаледж па спецыяльнасці нямецкая мова і завочна вучылася ў Менскім лінгвістычным універсітэце.
Прыпомнім, што ў 2022 годзе на Зэльвеншчыне павесіўся 45-гадовы кіраўнік сельгаскааператыва „Сынкавічы” Дзмітрый Дзешка.
Беларускае Радыё Рацыя