Паводка набірае маштаб



Паводле апошніх дадзеных падтопленыя каля 600 панадворкаў у тым ліку 34 дамы і 369 не жылых пабудоў, 40 аўтамабільных дарог. Больш за ўсё пакутуе Берасцейшчына і Гомельшчына.

Ратавальнік Аляксей Нагорны гаворыць, што перад уступленнем у поўную моц вясновай паводкі, праведзены ўсе падрыхтоўчыя мерапрыемствы:

– Самае неабходнае зроблена, здзейснены абыход тэрыторыі, правялі навучанне. Скончваецца агляд сілаў і сродкаў па гатоўнасці, па забеспячэнні. Гатовыя выстаўляць ратаўнічыя пасты і тэхніку, аказваць неабходную дапамогу насельніцтву ў поўным аб’ёме.

Маніторынг ратавальнікаў паказвае, што з пятніцы ўзровень вады ў рэках павялічваецца да 52 сантыметраў у суткі.

Беларускае Радыё Рацыя