Пчаляр-паэт Мікола Папека пераведзены з «хіміі» ў калонію



На пачатку красавіка суд Мазырскага раёна пастанавіў замяніць Мікалаю «хімію» на 8,5 месяца калоніі. З чэрвеня ён адбывае іх у магілёўскай калоніі №15, паведамляюць праваабаронцы.

Палітвязень з Пружанаў быў асуджаны да 2 гадоў «хіміі» па «справе карагодаў» у Берасці.

З 13 верасня 2021 года Мікола адбываў тэрмін у мазырскай папраўчай калоніі №21.

Праваабаронцам вядома, што адміністрацыя ўстановы ціснула на Міколу і ладзіла супраць яго правакацыі.