Пенсіянерку збіраюцца судзіць за абразу Лукашэнкі



За абразу Лукашэнкі будуць судзіць пенсіянерку з Шумілінскага раёна. Праз два тыдні ёй споўніцца 65.

Фота: сацыяльныя сеткі Зоі Баранавай

Зою Баранаву вінавацяць у каментарах, размешчаных у інтэрнэце.

Жанчыну затрымалі сёлета ў студзені, але пра пераслед яе стала вядома толькі пасля таго, як над ёй прызначылі дату суда. Пасяджэнне прызначана на 29 жніўня, судзіць пенсіянерку будзе суддзя Шумілінскага райсуда Алена Сініцкая.

Гэта ўжо другі выпадак на Віцебшчыне, калі супраць жанчыны сталага веку распачынаюць крымінальную справу за абразу Лукашэнкі ды прадстаўнікоў улады. Летась да двух гадоў пазбаўлення волі была асуджана былая настаўніца беларускай мовы Эма Сцепулёнак з Мёраў. На момант затрымання ёй было 68 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя