Ператрус у менскім архікафедральным касцёле



Ператрус у менскім архікафедральным касцёле Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

З розных крыніц @christianvision паступаюць сведчанні, што з мінулага чацвярга на пятніцу (13-14 ліпеня) ў плябаніі менскай архікатэдры адбыўся ператрус.

Ператрусу папярэднічалі затрыманне і арышты каталіцкага верніка і выкладчыка катэхізісу з катэдры Уладзіслава Беладзеда, а таксама адстаўка пробашча, кс. Антонія Клімантовіча.