Пінчукі пераймаюцца за пакуты ўкраінскага народа
Сёмы месяц вайны ва Украіне. У апошнія тыдні Расея церпіць неверагодныя страты ад Украіны і зараз спешна спрабуе зладзіць так званыя рэферэндумы па далучэнні да сябе занятых тэрыторый Данецкай, Запарожскай, Луганскай і Херсонскай абласней. Многія вайсковыя эксперты выказваюць думку, што зараз адбываецца пераломны момант у вайне.

Нашая апытанка ў памежным з Украінай Пінску паказала, што людзі вельмі пераймаюцца за пакуты ўкраінскага народа:
– Спадзяваемся на лепшае ўсе, і хутчэй бы ўсё гэта скончылася.
– Гэта ўжо надакучыла, такая абстаноўка, хочацца, каб мір наступіў. Народ пакутуе. Чамусьці так атрымліваецца ў гэтым свеце.
– Хочацца, каб усё гэта супакоілася, спынілася. Каб людзі жылі ў міры, каб не забівалі б дзяцей. У Запарожскай вобласці жыве мая цёця, вельмі за яе перажываем, хвалюемся.
– Каб усё было добра, каб людзі добра жылі.
– Пакутуюць людзі, таму хопіць вось гэтых здзекаў.
Таксама грамадзяне прызнаюцца, што іх вельмі хвалююць заявы афіцыйнага Менску, якія па меры адступлення Расеі ўсё больш і больш мілітарысцкія.
Беларускае Радыё Рацыя