Пітной вады ва Украіне бракуе амаль мільёну чалавек
Каля 700 тысяч чалавек сутыкнуліся з вострай нястачай пітной вады пасля трагедыі ў раёне Кахоўскай ГЭС. Такую інфармацыю дае намеснік генсакратара ААН Марцін Грыфітс.

“Праўда ў тым, што гэта толькі пачатак усведамлення наступстваў”, — дадаў ён.
У ААН таксама папярэдзілі, што наступствам паводкі стане скарачэнне экспарту зерня і падвышэнне цэн на харчаванне ва ўсім свеце.
Таксама ўжо цяпер вядома, што праз тое, што ў Чорнае мора за кароткі перыяд трапіла шмат прэснай вады з вадасховішча, пачынаецца мор рыбы.
Беларускае Радыё Рацыя