Пра забраныя ў кавідных хворых тэлефоны і вакцынацыю ў Баранавічах, Пінску і Бярозе
Мая свацця патрапіла ў Баранавіцкі гарадскі шпіталь у інфекцыйнае аддзяленне №5.

Пазваніла мне і сказала, што ў яе забралі мабільны тэлефон, матывуючы тым, што тэлефон замінае дыхаць кіслародам. Жанчына пазваніла мне і сказала, што яна амаль тры дні шукала свайго мужа, бо ў яго забралі мабільнік. Не даюць хворым мець сувязь з роднымі, расказваць, прасіць дапамогі. А потым адміністрацыі рапартуюць Лукашэнку, што ў іх усяго хапае, што ўсё ёсць. Я так думаю, што забіраюць тэлефоны, каб хворыя залежалі ад іх поўнасцю, сядзелі і маўчалі і не расказвалі пра страхі, што творыцца ў бальніцы, што людзей вывозяць пачкамі ў морг. Свацці маёй 74 гады, яна не прышчаплялася, і ў мяне складваецца такое ўражанне, што яе проста прыгаварылі да смерці.
Пінск
Адбылася бяда. Мая 50-гадовая сястра-інвалід заразілася кавідам, паўтары тыдні думала, што прастуда, лячылася сама. А потым паспела выклікаць хуткую, завезлі ў рэанімацыю, падключылі да ІВЛ, але выратаваць не змаглі. Хаця дачка сама працуе ў рэанімацыі. Была непрышчэпленая і, думаю, не асцерагалася, так як у нас няма працы ў гэтым накірунку з боку кіраўніцтва краіны, таму ў многіх няма і перасцярогі.
Пра прышчэпкі
Баранавічы
Прывівацца я хачу менавіта кітайскай. Таму і чакаю кітайскую. Нібыта павінны хутка атрымаць. Расейскую не хачу ні ў якім выпадку: яна вельмі жорсткая і вельмі жорстка
дзейнічае.
Бяроза
Пайшоў у краму Санта ў Бярозе. Бачу, ля ўвахода стаіць хуткая і людзі ў белых халатах са шпрыцамі. Прапаноўваюць пакупнікам прывіцца расейскім „Спутнікам”, толькі давай пашпарт. Я адмовіўся. Некаторыя таксама, а былі і згодныя. Неяк здзіўляе і насцярожвае жаданне медыкаў прывіваць на хаду. А калі каму супрацьпаказана? Асабіста я не давяраю ні расейскай, ні кітайскай сумніўным вакцынам. Каб была даступнай еўрапейская вакцына, людзі прывіваліся б без праблем і вынік быў бы іншым. А так маем, што маем. Я не прывівалася. Бо няма чым. Расейскай і кітайскай не хачу, не давяраю. На КСМ мужчына прывіўся і памёр, не ведаю толькі якой. З РАЙПО сяброўка званіла, што прывіўся мужык і праз 5 дзён памёр, не хварэў нічым. Мае дзеці прывіліся на працы кітайскай. Бо на працы сталі душыць, то паясняльныя застаўлялі пісаць, гразіліся прэміяльных пазбавіць. А я нікуды не хаджу. У краму ў масцы збегаю, набяру патрэбных прадуктаў, выйшла з крамы, рукі прадэнзіфекавала і дадому. На здзіўленне, людзі ходзяць у масках, самі неяк ратуюцца. Глядзела аднойчы на гарадскі аўтобус: людзі сядзелі ў масках.
– Кажуць, што паміраюць моцна?
– Жахлівая карцін.
Беларускае Радыё Рацыя