Праваабаронца: На Берасцейшчыне больш саджаюць, чым выходзяць з турмаў



259 – столькі палітвязняў па стану на 2 красавіка налічваецца на Берасцейшчыне.

За апошнія тыдні лічба толькі расце, нягледзячы на тое, што пэўная колькасць палітвязняў выходзіць на волю ў сувязі з цалкам адбытым пакараннем, – распавяла праваабаронца спадарыня Ганна:

– У нас саджаюць больш людзей, чым выходзяць. Таму што рэпрэсіі ўсё яшчэ працягваюцца, людзей саджаюць, з’яўляецца дастаткова шмат крымінальных спраў па артыкуле за абразу Лукашэнкі. А там тэндэнцыя такая, што апошнім часам прысуджаюць менавіта калоніі, гэта пазбаўленне волі. І людзей вельмі часта да суду змяшчаюць у СІЗА.

Апошняй да спісу палітвязняў была дададзеная жыхарка Пружанскага раёна Аляксандра Каско. Затрыманая за тое, што двойчы дала інтэрв’ю нібы экстрымісцкаму выданню. Утрымліваецца ў СІЗА №6 горада Баранавічы.

Беларускае Радыё Рацыя