Прадпрымальніка з Зэльвы Віктара Ламеку асудзілі на 3 гады калоніі
Прадпрымальніка з Зэльвы Віктара Ламеку асудзілі на 3 гады калоніі агульнага рэжыму, паведамляе MAYDAY TEAM. Прыгавор быў агучаны ў судзе Зэльвенскага раёна сёння, 31 жніўня. Палітвязня абвінавацілі ў паклёпе і абразе на адрас Аляксандра Лукашэнкі па арт. 367 і арт. 368 КК.

Мужчыну затрымалі 29 сакавіка. На відэа, якое апублікаваў праўладны тэлеграм-канал, бачна, што мужчына супраціву пры затрыманні не аказваў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, сілавікі моцна збілі мужчыну спачатку ў мікрааўтобусе, а потым супрацоўнікі ГУБАЗіК працягнулі збіццё ў будынку ведамства. Пры гэтым, паводле прадстаўленай інфармацыі, вельмі моцна ў Ламекі пацярпела нага.
Калі прадпрымальнік ужо знаходзіўся ў СІЗА, стала вядома, што памерла яго маці.
Беларускае Радыё Рацыя